21 лютага 2020 года Беларусь разам з усім светам святкавала Дзень роднай мовы. Студэнты і выкладчыкі нашага факультэта не засталіся ў баку!
Валанцёры клуба «Рука дапамогі» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» універсітэта вырашылі праверыць: колькі беларускіх слоў выкарыстоўваюць студэнты і выкладчыкі? Мы сабралі 10 беларускамоўных слоў з розных сфер і рознага ўзроўню складанасці, на адказ даецца 15 секунд, а за кожны правільны — цукерка! Добраму настрою ўсіх удзельнікаў спрыяла лёгкая музыка, падтрымка сяброў і неабыякі азарт.
Такая ініцыятыва прыйшлася па душы ўсім, а ў канцы мерапрыемства на розум прыйшла цытата Якуба Коласа: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову».