Печать

Круглы стол

Круглы стол па тэме «Актуальныя праблемы страхавання ў Рэспубліцы Беларусь» 16 сакавіка прайшоў  на факультэце эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Правазнаўства» і студэнты спецыяльнасці «Эканамічнае права».

Перад удзельнікамі круглага стала выступілі начальнік аддзела па страхаванні філіяла Белдзяржстраха ў Магілёўскай вобласці Наталля Віктараўна Рудніцкая і вядучы юрысконсульт Вольга Паўлаўна Калініна. Выкладчыкі, студэнты і спецыялісты Белдзяржстраха абмеркавалі актуальныя праблемы страхавання ў Рэспубліцы Беларусь і магчымыя шляхі іх вырашэння. Было адзначана тое, што найбольш папулярнымі ў насельніцтва з'яўляюцца комплекснае страхаванне, накіраванае на дапамогу кіроўцам-пачаткоўцам і страхаванне бяспекі веласіпедыстаў. Апошні від страхавання выклікае асаблівую цікавасць у летні перыяд. Варта звярнуць увагу на тое, што прадстаўнікамі Белдзяржстраха быў прапанаваны адносна новы від страхавання — страхаванне пераносных партатыўных прылад. Праца круглага стала выклікала вялікае задавальненне ў яго ўдзельнікаў. Такія практыка-арыентаваныя мерапрыемствы станоўча уплываюць на фарміраванне прафесійных навыкаў будучых спецыялістаў у галіне правазнаўства. Круглы стол адбыўся па ініцыятыве выкладчыкаў кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права С. П. Чачковой і А. В. Сляпцова.