Печать

Азнаямленне з працэсуальнымі дзеяннямі

Студэнты факультэта эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова 2 сакавіка наведалі суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. Візіт быў здзейснены ў мэтах вывучэння працы судовай сістэмы і азнаямлення з працэсуальнымі дзеяннямі па крымінальнай справе.

Суд Кастрычніцкага раёна наведалі студэнты груп П-142 і П-143 спецыяльнасці «Правазнаўства» факультэта эканомікі і права пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права С. П. Чачковай. Прадстаўнікі ўніверсітэта  назіралі судовае пасяджэнне з удзелам суддзі Е. В. Селядцовай Пасля завяршэння працэсу разгляду справы адбылася грунтоўная і цікавая гутарка, падчас якой суддзя распавяла студэнтам пра ўласную дзейнасць, звярнула ўвагу на неабходнасць авалодвання велізарным аб’ёмам юрыдычных ведаў, фарміравання пачуцця адказнасці і справядлівасці, заснаванай на літары Закона.